Our Lady of Medjugorje Messages by month красавік
Languages:
English
,
Afrikaans
,
العربية
,
Български
,
Беларуская
,
Català
,
Čeština
,
Deutsch
,
Español
,
Français
,
Hrvatski
,
Italiano
,
Kiswahili
,
Latviešu
,
Magyar
,
Malti
,
Nederlands
,
Norsk
,
Polski
,
Português
,
Română
,
Русский
,
Shqip
,
Slovenčina
,
Slovenščina
,
Suomi
,
Svenska
,
Tagalog
,
Tiếng Việt
,
Українська
,
زبان_فارسی
Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2024
"
Д
арагія дзеткі! Я з вамі, каб сказаць вам, што я люблю вас і заахвочваю да малітвы, таму што сатана моцны і з кожным днём яго сіла мацнее праз тых, хто выбраў смерць і нянавісць. Вы, дзеткі, будзьце малітвай і маімі працягнутымі рукамі любові для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў цемры і шукае святла нашага Бога. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2023
"
Д
арагія дзеці! Запрашаю ўсіх вас быць носьбітамі супакою і радасці ўваскрослага Езуса для ўсіх тых, хто далёкі ад малітвы, каб любоў Езуса праз ваша жыццё перамяніла іх да новага жыцця навяртання і святасці. Дзякуй, што адказалі на мой заклік!
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2022
"
Д
арагія дзеці! Я гляджу на вас і бачу, што вы загубленыя. Таму заклікаю ўсіх вас: вяртайцеся да Бога, вяртайцеся да малітвы, і Дух Святы напоўніць вас сваёй любоўю, якая дае радасць сэрцу. Надзея будзе расці ў вас і ў лепшай будучыні, і вы станеце радаснымі сведкамі Божай міласэрнасці ў вас і вакол вас. Дзякуй за тое, што адгукнуліся на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2021
"
Д
арагія дзеткі! Сёння я запрашаю вас засведчыць вашу веру ў колерах вясны. Няхай гэта будзе вера ў надзею і мужнасць. Няхай ваша вера не вагаецца, дзеткі, у любой сітуацыі, нават у гэты час выпрабаванняў. Ідзіце смела з уваскрослым Хрыстом у напрамку неба, якое ёсць вашай мэтай. Я іду за вамі на гэтым шляху святасці і тулю ўсіх вас ў сваім Беззаганным Сэрцы. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2020
"
Д
арагія дзеці! Няхай гэты час стане заахвочваннем да вашага асабістага навяртання. Маліцеся, дзеці, у адзіноце да Святога Духа, каб умацаваў вас у веры і даверы Богу, каб вы былі дастойнымі сведкамі любові, якой Бог адорвае вас праз маю прысутнасць. Дзеці, не дазваляйце каб спакусы зрабілі каменнымі вашыя сэрцы і каб малітва ваша стала як пустыня. Будзьце адлюстраваннем любові да Бога і сведчыце пра ўваскрослага Езуса ў сваім жыцці. Я з вамі і люблю вас усіх мацярынскай любоўю. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2017
"
Д
арагія дзеці! Кахайце, маліцеся і сведчыце аб маёй прысутнасці ўсім хто далёка. Праз сваё сведчанне і прыклад, вы можаце наблізіць сэрцы, якія далёка ад Бога і Яго ласкі. Я з вамі, і я заступаюся за кожнага з вас, каб з міласцю і адвагай сведчыць і заахвочваць тых, хто далёка ад майго Беззаганнага Сэрца. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 2. красавік 2017 - Аб'яўленне для Марыяны
"
Д
арагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы – малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет – любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў – любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу – чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам.
"
To compare Medjugorje messages with another language versions choose