Our Lady of Medjugorje Messages
Languages:
English
,
Afrikaans
,
العربية
,
Български
,
Беларуская
,
Català
,
Čeština
,
Deutsch
,
Español
,
Français
,
Hrvatski
,
Italiano
,
Kiswahili
,
Latviešu
,
Magyar
,
Malti
,
Nederlands
,
Norsk
,
Polski
,
Português
,
Română
,
Русский
,
Shqip
,
Slovenčina
,
Slovenščina
,
Suomi
,
Svenska
,
Tagalog
,
Tiếng Việt
,
Українська
,
زبان_فارسی
Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2024
"
Д
арагія дзеткі! Я з вамі, каб сказаць вам, што я люблю вас і заахвочваю да малітвы, таму што сатана моцны і з кожным днём яго сіла мацнее праз тых, хто выбраў смерць і нянавісць. Вы, дзеткі, будзьце малітвай і маімі працягнутымі рукамі любові для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў цемры і шукае святла нашага Бога. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. сакавік 2024
"
Д
арагія дзеці! У гэты час ласкі маліцеся са мной, каб дабро перамагло ў вас і вакол вас. Асаблівым чынам, дзеці, маліцеся разам з Езусам на Яго крыжовым шляху. Укладзіце ў вашыя малітвы усё чалавецтва, якое блукае без Бога і без Яго любові. Будзьце малітвай, будзьце святлом і сведчыце ўсім сустрэтым, дзеткі, што міласэрны Бог злітуецца над вамі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. люты 2024
"
Д
арагія дзеці! Маліцеся і аднаўляйце вашыя сэрцы, каб дабро, якое пасеялі, прынесла плён радасці і еднасці з Богам. Пустазелле авалодала многімі сэрцамі, і яны сталі бясплоднымі, таму вы, дзеткі, будзьце святлом, любоўю і маімі працягнутымі рукамі ў гэтым свеце, які прагне Бога, які ёсць любоў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. студзень 2024
"
Д
арагія дзеці! Няхай гэты час будзе часам малітвы.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. снежань 2023
"
Д
арагія дзеці! Я прыношу вам майго сына Ісуса, каб напоўніць вашыя сэрцы мірам, таму што Ён ёсць мірам. Дзеткі, прасіце Езуса ў цішыні вашага сэрца аб нараджэнні нанова. Свет мае патрэбу ў Езусе, таму, дзеткі, прасіце Яго праз малітву, бо Ён штодня адаецца кожнаму з вас.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. лістапад 2023
"
Д
арагія дзеці! Няхай гэты час будзе пераплецены з малітвай аб міры і добрымі ўчынкамі, каб радасць чакання Валадара супакою адчувалася ў вашых сэрцах, сем’ях і свеце, які не мае надзеі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. кастрычнік 2023
"
Д
арагія дзеці! Вятры зла, нянавісці і беспарадкаў дзьмуць па зямлі, каб знішчыць жыцці. Таму Ўсявышні паслаў мяне да вас, каб весці вас на шлях супакою і еднасці з Богам і людзьмі. Вы, дзеткі, мае працягнутыя рукі: маліцеся, посціце і складайце ахвяры за мір. Скарб, якога жадае кожнае сэрца. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. верасень 2023
"
Д
арагія дзеці! Запрашаю вас да моцнай малітвы. Мадэрнізм хоча ўвайсці ў вашы думкі і выкрасці радасць малітвы і сустрэчы з Езусам. Таму, мае дарагія дзеці, аднавіце малітву ў вашых сем'ях, каб маё мацярынскае сэрца было радасным, як у ў першыя дні, калі я выбрала вас і малітва трывала дзень і ноч, і неба не маўчала, але шчодра адорвала супакоем і благаслаўленнем гэтае месца. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. жнівень 2023
"
Д
арагія дзеткі! У гэты час ласкі я запрашаю вас да малітвы сэрцам. Няхай вашыя сэрцы, дзеткі, будуць узнесены ў малітве да неба, каб вашыя сэрцы адчулі Божую любоў, якая аздараўляе вас і любіць вас не вымернай любоўю. Таму я з вамі, каб весці вас шляхам навяртання сэрцаў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
Пасланне з Меджугор'і, 25. ліпень 2023
"
Д
арагія дзеці! У гэты час ласкі, у які Найвышэйшы паслаў мяне любіць вас і весці вас шляхам навяртання, ахвяруйце свае малітвы і ахвяры за ўсіх тых, хто далёка і не спазнаў Божай любові. Вы, дзеткі, будзьце сведкамі любові і супакою для ўсіх неспакойных сэрцаў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік.
"
To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
...
13
Next>>